Фото: Reform.by
Нацыянальны банк пастановай праўлення №370 ад 20 снежня ўнёс змяненні ў інструкцыю аб парадку правядзення ацэнкі адпаведнасці кваліфікацыйным патрабаванням і патрабаванням да дзелавой рэпутацыі, аб атэстацыі і спецыяльнай атэстацыі. Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Як вынікае з пастановы, пад дзеяннямі, што дыскрэдытуюць дзелавую рэпутацыю, будуць разумець:
Інфармацыя аб дадзеных дзеяннях павінна быць пацверджана дзяржаўным органам, упаўнаважаным на ажыццяўленне мер па папярэджанні і выяўленні пагроз нацыянальнай бяспецы. Трэба адзначыць, што ў Беларусі абвінавачанні ў экстрэмізме часта выкарыстоўваюцца для барацьбы з апанентамі ўлады.
Адпаведна, наяўнасць у Нацбанка звестак аб «фактах узнікнення пагрозы прычынення або прычынення кандыдатам шкоды нацыянальнай бяспецы дзяржавы», а таксама аб «учыненні кандыдатам дзеянняў, што дыскрэдытуюць яго дзелавую рэпутацыю», будзе з’яўляцца падставай для анулявання атэстатаў.