Фото: Reform.by
Сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавана пастанова Савета Міністраў №778 ад 29 снежня, якой была зацверджана дзяржпраграма «Транспарт Беларусі» на 2026–2030 гады.
Дзяржпраграма ўключае чатыры падпраграмы:
Дакумент змяшчае палажэнні пад грыфам «для службовага карыстання». У прыватнасці, пад ім схаваны адзін з мэтавых паказчыкаў.
Фінансаванне дзяржпраграмы запланавана на ўзроўні 7,79 млрд рублёў. Пры гэтым указана, што такі аб’ём выдзяляемых сродкаў будзе «пры спрыяльных знешніх умовах». У тым ліку фінансаванне з рэспубліканскага бюджэту складзе 368,2 млн рублёў, з мясцовых бюджэтаў — 4,185 млрд рублёў, а крэдытныя рэсурсы — 2,69 млрд рублёў. Магчыма, пад спрыяльнымі знешнімі ўмовамі маецца на ўвазе прыцягненне крэдытаў ад міжнародных фінансавых інстытутаў.
Грыф «ДСП» таксама з’яўляецца ў некалькіх месцах пры апісанні падпраграмы «Чыгуначны транспарт». Пад ім схаваны часткі 9–14 адпаведнай главы, а таксама адзін з напрамкаў рэалізацыі праграмы і мэтавы паказчык. Так, плануецца дасягненне да 2030 года наступных паказчыкаў:
Падпраграмай «Аўтамабільны і гарадскі пасажырскі транспарт» прадугледжана абнаўленне рухомага саставу — не менш за 8% ад спісачнага саставу штогод. Таксама сярод ключавых напрамкаў па развіцці транспартнай інфраструктуры названы будаўніцтва зарадных станцый электробусаў, узвядзенне трамвайнай лініі ў Наваполацку і будаўніцтва ліній метро.
Падпраграма па водным транспарце прадугледжвае рэалізацыю мерапрыемстваў па каскадызацыі Прыпяці ў межах Праграмы развіцця раёнаў Прыпяцкага Палесся. Урад таксама не адмаўляецца ад будаўніцтва порта на Дняпры ў Гомельскай вобласці.
«Будзе забяспечана выкананне абавязацельстваў дзяржавы ў межах заключанага ў 2019 годзе інвестыцыйнага дагавора з адкрытым акцыянерным таварыствам „Белпорт Ніжнія Жары“, які прадугледжвае будаўніцтва порта на р. Дняпро ў Гомельскай вобласці на мяжы з Украінай», — гаворыцца ў дакуменце.
Два з трох мэтавых паказчыкаў для гэтай падпраграмы схаваны пад грыфам «для службовага карыстання». Трэці — наяўнасць у арганізацыях Мінтранса не менш за 230 тэхнічна спраўных суднаў да 2030 года.
Грыф «для службовага карыстання» таксама з’яўляецца ў апісанні падпраграмы «Паветраны транспарт», у прыватнасці пад ім схаваны адзін з мэтавых паказчыкаў: