Скриншот видео t.me/pressnbrb
Нацыянальны банк Беларусі вядзе працу па інтэграцыі дзяржаўных паслуг у банкаўскія мабільныя прыкладанні і стварэнні нацыянальнага банка біяметрычных дадзеных. Пра гэта расказаў намеснік старшыні праўлення Нацбанка Аляксандр Ягораў.
Паводле яго слоў, Нацбанк сумесна з Нацыянальным цэнтрам электронных паслуг прапрацоўвае магчымасць аказання дзяржаўных паслуг і правядзення адміністрацыйных працэдур праз мабільныя прыкладанні банкаў.
“І гэта, з нашага пункту гледжання, з аднаго боку, дазволіць значна павялічыць лічбавізацыю гэтага напрамку ў нас у краіне, а з другога боку, дасць магчымасць банкам за кошт прадастаўлення гэтых сэрвісаў прыцягнуць нейкіх новых кліентаў, ну і ў тым ліку павялічыць прадуктовую нагрузку на кліентаў праз ужо дзеючыя мабільныя прыкладанні”, – адзначыў ён.
Паралельна абмяркоўваецца стварэнне нацыянальнага банка біяметрычных дадзеных як эталоннай сістэмы ідэнтыфікацыі для фінансавага і нефінансавага сектараў.
“Гэта найбольш, напэўна, найбольш абаронены спосаб ідэнтыфікацыі кліента — гэта менавіта выкарыстанне біяметрыі”, – заявіў Ягораў.
У межах ЕРІП, паводле яго слоў, вядзецца праца над новай сістэмай збору і аналізу дадзеных для анлайн-крэдытавання.
“Мы будзем гатовыя сваю сістэму, у тым ліку ў межах дамоваў, прадастаўляць камерцыйным банкам, якія не гатовыя інвеставаць у біяметрычныя тэхналогіі, для таго, каб прадастаўляць розныя сэрвісы, напрыклад, як аплата ў арганізацыях гандлю і сэрвісах з выкарыстаннем біяметрыі”, – расказаў намеснік старшыні праўлення.