Фото: Reform.news
З пачатку галасавання па стане на 14:40 па Мінску на выбарах у Каардынацыйную раду Беларусі зарэгістраваныя 1505 выбарцаў, паведамілі ў прэс-службе КР.
Да канца галасавання застаецца два дні, яно завершыцца 19 мая ў 12:00 па мінскім часе.
Прагаласаваць можна праз сайт rada2026.svaepeera.com (жыхарам Беларусі рэкамендуецца выкарыстоўваць VPN і рэжым інкогніта), а таксама праз мабільную праграму SVAE Peera для Android або праграму для iOS праз TestFlight. Для галасавання прымаецца беларускі пашпарт, у тым ліку пратэрмінаваны, а таксама пашпарт Новай Беларусі.