Фото: mchs.gov.by
На возеры Лепельскае па завулку Мельнічным патануў мужчына 1962 года нараджэння, паведамляе прэс-служба МНС. Інфармацыя пра трагедыю паступіла ратавальнікам 16 мая ў 21:40.
Цела бацькі на адлегласці 2-х метраў ад берага ў вадзе выявіў яго сын і дастаў на бераг.
Следчыя органы праводзяць праверку па факце здарэння.