Иллюстративное фото: tsikhanouskaya.org
Офіс Святланы Ціханоўскай апублікаваў праграму канферэнцыі «Новая Беларусь», якая пройдзе 8–9 жніўня ў Варшаве. У мерапрыемстве возьмуць удзел беларусы з розных краін. Падчас мерапрыемства плануецца абмеркаваць асноўныя выклікі, магчымасці і далейшыя крокі для дэмакратычных сіл.
У праграме заяўлены дэбаты, прэзентацыі праектаў, кадравыя прызначэнні, цырымонія ўзнагароджання, а таксама шэсць тэматычных панэляў.
Удзельнікі абмяркуюць «акно магчымасцяў» для дэмакратычных сіл, беларуска-ўкраінскае супрацоўніцтва і перспектывы пасля завяршэння вайны ва Украіне, палітычны транзіт у Беларусі і будучыню краіны пасля перамен, супрацьдзеянне транснацыянальным рэпрэсіям, пытанні адукацыі і захавання нацыянальнай ідэнтычнасці, а таксама падтрымку беларусаў унутры краіны і за мяжой.
Арганізатары адзначаюць, што праграма канферэнцыі можа абнаўляцца і дапаўняцца.