Начальнік Генеральнага штаба Азербайджана азнаёміўся з беларускімі дронамі

Першы намеснік міністра абароны Азербайджана — начальнік Генеральнага штаба азербайджанскай арміі генерал-палкоўнік Веліеў Керым Тофік аглы наведаў воінскія часці падчас афіцыйнага візіту ў Беларусь, паведамляе Мінабароны Беларусі.

Азербайджанскую дэлегацыю суправаджаў начальнік Генеральнага штаба — першы намеснік міністра абароны Беларусі генерал-маёр Павел Муравейка.

Дэлегацыя наведала 38-ю асобную гвардзейскую дэсантна-штурмавую брыгаду і 927-ы цэнтр падрыхтоўкі і прымянення беспілотных авіяцыйных комплексаў. Азербайджанскія вайскоўцы азнаёміліся з узорамі ваеннай тэхнікі, а таксама з задачамі, вучэбна-матэрыяльнай базай і парадкам падрыхтоўкі вайскоўцаў.

Ваенная дэлегацыя Азербайджана знаходзіцца ў Беларусі з 13 ліпеня.

Фота: Паліна Дзегцярова, «Ваяр»
Фота: Паліна Дзегцярова, «Ваяр»
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!