На ўчастку Мінск — Орша затрымліваюцца цягнікі

Беларуская чыгунка паведаміла аб затрымках у руху цягнікоў на ўчастку Мінск — Орша. 16 ліпеня шэраг цягнікоў ідзе са спазненнем ад 25 хвілін да 1 гадзіны 15 хвілін. Прычынай названыя тэхнічныя непаладкі.

У БЧ заявілі, што прымаюць меры для найхутчэйшага аднаўлення графіка руху, і папрасілі пасажыраў улічваць затрымкі пры планаванні паездак.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!