Reform.news

На дырэктара прадпрыемства з Пінскага раёна завялі справу за рост дэбіторкі

Рэдакцыя Reform.news · 10 снежня 2025, 14:30

https://reform.news/be/na-dyrjektara-pradpryemstva-z-pinskaga-rajona-zavjali-spravu-za-rost-djebitorki/

Былы дырэктар аднаго з прадпрыемстваў Пінскага раёна стаў фігурантам крымінальнай справы.

Як паведамілі ў пракуратуры, падазраваны на працягу больш як двух гадоў пры наяўнасці праблем з аплатай ужо пастаўленых тавараў заключаў дадатковыя пагадненні аб падаўжэнні тэрмінаў аплаты па дагаворах. Таксама ён працягваў адгружаць тавары пры наяўнасці запазычанасці.

“Проціпраўнымі дзеяннямі арганізацыі нанесена шкода ў выглядзе пратэрмінаванай знешняй дэбіторскай запазычанасці на агульную суму больш за 1,5 млн рублёў, што з’яўляецца асабліва буйным памерам”, – гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.

Дзеянні былога дырэктара кваліфікавалі па ч. 3 арт. 424 КК (“Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі”).

Рэклама

Пакінуць адказ