На дарожнага рабочага перакуліўся каток у Браслаўскім раёне

Навіны
Фото: ГКСЭ

Кіроўца дарожнага катка загінуў падчас дарожных работ каля вёскі Лапяны ў Браслаўскім раёне.

У красавіку гэтага года рабочы 1985 года нараджэння выконваў дарожныя работы на дарозе «Полацк — Мёры — Браслаў». Ён страціў кантроль над катком і з’ехаў у кювет.

Няўстойлівы каток перакуліўся на мужчыну і прыціснуў яго. Медыкі, якія прыбылі на месца, канстатавалі смерць рабочага.

Судова-медыцынская экспертыза ўстанавіла, што смерць наступіла ў выніку спалучанай тупой траўмы галавы, шыйнага аддзела пазваночніка, грудной клеткі і канечнасцяў, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

На дарожнага рабочага перакуліўся каток у Браслаўскім раёне
Фота: ДКСЭ
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.