МЗС Беларусі пракаментавала ўвядзенне Інданезіяй бязвізавага рэжыму для беларусаў

Міністэрства замежных спраў Беларусі пракаментавала ўвядзенне Інданезіяй бязвізавага рэжыму для грамадзян нашай краіны.

У міністэрстве вырашылі падкрэсліць, што бязвізавы рэжым быў уведзены ў выкананне дамоўленасцяў Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Інданезіі Прабова Субіянта.

Уладальнікі агульнаграмадзянскіх пашпартоў Беларусі, якія ўязджаюць у Інданезію з турыстычнымі мэтамі, могуць знаходзіцца ў краіне без візы да 30 дзён. Да гэтага Інданезія патрабавала ад беларусаў афармляць візу па прыбыцці.

«Са свайго боку Беларусь паслядоўна праводзіць палітыку адкрытасці: бязвізавы парадак уезду для грамадзян Інданезіі быў усталяваны яшчэ ў 2017 годзе, і ў цяперашні момант інданезійскія грамадзяне таксама могуць знаходзіцца на тэрыторыі нашай краіны без візы да трыццаці дзён», — адзначылі ў МЗС.

Нагадаем, Інданезія падтрымлівала бязвізавы рэжым з многімі краінамі ў даковідны перыяд. Аднак затым увяла візы. Цяпер жа краіна паступова аслабляе абмежаванні.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!