Мытнікі знайшлі «лішнія» запчасткі на 200 тысяч рублёў на польскай мяжы

Грузавы аўтамабіль польскага перавозчыка ехаў з Францыі. У аўтамабілі перавозіліся аўтазапчасткі, але ў суправаджальных дакументах была пазначана толькі частка з іх.

Мытнікі знайшлі больш за 2 тысячы адзінак «лішніх» запчастак на суму больш за 200 тысяч рублёў. Такім чынам перавозчык хацеў зэканоміць больш за 50 тысяч рублёў на мытных плацяжах, паведамляе ДМК.

Пачаты адміністрацыйны працэс. Перавозчыку пагражае штраф у памеры да 30% ад кошту няўлічанага тавару.

Фота: ДМК
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!