Джон Коул. Скриншот видео: t.me/pul_1
Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл плануе наведаць Беларусь 14 верасня. Пра гэта паведаміў вашынгтонскі карэспандэнт RFE/RL Алекс Рауофаглу.
“Спецыяльны пасланнік Трампа Джон Коўл плануе зноў наведаць Беларусь 14 верасня — пра гэта мне паведамілі дзве крыніцы, знаёмыя з планамі паездкі.
Коўл дамагаецца вызвалення чарговай групы зняволеных; у размовах з навакольнымі ён адзначае, што ўжо дапамог вызваліць ад 700 да 800 чалавек, і спадзяецца давесці гэтую колькасць да тысячы”, – напісаў ён у сетцы Х.
Раней Коўл у інтэрв’ю «Голасу Амерыкі» ўжо анансаваў візіт у Мінск у сярэдзіне верасня.