КДК назваў памер “адкату” ў водаправоднай гаспадарцы трох абласцей

Камітэт дзяржкантролю выявіў факты карупцыі ў водаправоднай гаспадарцы Брэсцкай, Гомельскай і Мінскай абласцей. Генпракуратура распачала чатыры крымінальныя справы аб атрыманні хабараў службовымі асобамі водаканалаў.

Паводле версіі следства, дырэктар адной з прыватных арганізацый з 2011 года арганізаваў схему перадачы незаконных узнагароджанняў за станоўчае вырашэнне пытанняў аб заключэнні дагавораў, прадастаўленні аб’ектаў для выканання работ і своечасовым пералічэнні платы за іх у рамках дзяржаўных праграм «Чыстая вада» і «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе».

Сумы хабараў вар’іраваліся ад 700 рублёў да 119 тыс. рублёў. У КДК заявілі, што ў сярэднім сума “адкатаў” складала каля 2% ад кошту выкананых работ або пастаўленага абсталявання. Усяго гаворка ідзе пра хабар на суму больш за 140 тыс. рублёў.

Падазраваныя прызналі факты хабарніцтва і кампенсавалі ў поўным аб’ёме атрыманы злачынным шляхам даход.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!