Фото: Natalya Letunova / Unsplash.com
Каціроўка найбліжэйшага ф’ючарса на нафту маркі Brent сёння раніцай зноў перавысіла 100 долараў за барэль.
Ф’ючарс падаражэў да 100,18 долара за барэль, але затым адбылася карэкціроўка, і цана зноў апусцілася ніжэй за 100 долараў.
Фонам для росту цэн сталі атакі ЗША на іранскія нафтавыя танкеры.
Папярэдні раз каціроўкі былі вышэйшыя за 100 долараў у канцы ліпеня.