Фото: ГСЧС
Еўрапейскія і амерыканскія чыноўнікі чакаюць працягу расійска-ўкраінскай вайны ў 2027 годзе. Пра гэта піша Bloomberg.
Ананімныя суразмоўцы агенцтва ў Еўропе і ЗША прызналі, што апошняя амерыканская ініцыятыва не дасягнула поспеху. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін мае намер узмацніць атакі на Украіну зімой.
Пасланнікі прэзідэнта Дональда Трампа, Джарэд Кушнер і Стыў Уіткаф, не дабіліся значнага прагрэсу на перамовах у Маскве і Кіеве ў выхадныя, паведамілі Bloomberg афіцыйныя асобы, папрасіўшы захаваць іх ананімнасць.
Пры гэтым прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у аўторак заявіў, што разлічвае ў выніку на аднаўленне трохбаковых сустрэч.
Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа сказаў, што ёсць магчымасць падрыхтаваць дарожную карту аднаўлення перамоў.
Памочнік Пуціна Юрый Ушакоў пасля ўчарашняй размовы прэзідэнтаў ЗША і РФ заявіў, што Расія станоўча ацаніла вынікі візіту Уіткафа і Кушнера і мае намер працягнуць працу па гэтым канале. Пуцін таксама станоўча ацаніў пасрэдніцкія намаганні ЗША.