Беларускія вайскоўцы праходзяць навучанне ў АБСЕ

Беларускія вайскоўцы праходзяць навучанне ў штаб-кватэры АБСЕ. Пра гэта паведамілі ў Дэпартаменце міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны.

Навучальны курс прысвечаны пытанням абмену ваеннай інфармацыяй. Гаворка ідзе пра транспарэнтнасць ваеннай дзейнасці і кантроль над узбраеннямі ў рэгіёне АБСЕ.

Усяго курс праходзяць прадстаўнікі 20 краін.

Фота: Мінабароны
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!