Изображение: МВД
Прэс-служба МУС адрапартавала пра затрыманне кіраўнікоў аднаго з мінскіх прадпрыемстваў. У паведамленні адзначаецца, што міністэрства ў выкананне даручэння Лукашэнкі надае павышаную ўвагу нядобрасумленнаму пасярэдніцтву.
“Аператыўнікі ГУБЭП МУС сумесна з калегамі са сталіцы за атрыманне хабару з доказамі затрымалі топ-менеджараў прадпрыемства – аднаго з найбуйнейшых вытворцаў маслатлушчавай прадукцыі. Незаконная “падзяка” была перададзена крымінальнаму дуэту за забеспячэнне закупкі сыравіны праз пасярэднікаў і адгрузкі тавараў на экспарт па заніжаных цэнах.
Каб завуаляваць сваю супрацьпраўную дзейнасць перад бізнесменам-хабардаўцам і падначаленымі, фігуранты дзейнічалі па прынцыпе “добрага і злога” кіраўнікоў, пры гэтым карупцыйны даход дзялілі на дваіх”, – расказаў начальнік ГУБЭП МУС Дзмітрый Шчадракоў.
Нагадаем, на мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка праводзіў нараду, асноўнай тэмай якой была барацьба з пасярэднікамі. Па яе выніках праект адпаведнага рашэння адкладзены да сярэдзіны красавіка.