На закрыцці выставы ў Музеі Вольнай Беларусі, прысвечанай беларускаму 2020-му, Papa Bo Selektah зладзіць музейны рэйв

На фінісажы выставы «2020: Гаворыць Мінск», якая цяпер адбываецца ў Музеі Вольнай Беларусі, Papa Bo Selektah замест звычайнага танцавальнага сэту расставіць на віртуальных музейных паліцах аўдыяартэфакты, гукавыя рэліквіі, дзіўныя экспанаты і рэдкія ўзоры, якія прабіраюць цела, памяць і душу.

У 2020-м ягоныя сэты гучалі на дваравых акцыях і вялікіх пратэсных маршах. Праз шэсць гадоў гэтая гісторыя вяртаецца ўжо ў музей — але не для таго, каб пакрыцца пылам.

Аснову экспазіцыі выставы «2020: Гаворыць Мінск» складае архіў доктара гістарычных навук Аляксандра Грушы, які ў 2020 годзе дакументаваў гарадское пратэснае мастацтва. Фатаграфіі муралаў, графіці, стыкераў, надпісаў і іншых вулічных выказванняў паказваюць, як Мінск ператварыўся ў прастору грамадзянскага голасу. Пасля гэты электронны архіў быў перададзены ў калекцыю Музея Вольнай Беларусі.

Музейны рэйв адбудзецца 23 жніўня ў 18.00 па адрасе ul. Foksal 11-1, Варшава.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!