Фото: t.me/police_minsk
Сёння ў школах і гімназіях Мінска пройдуць выпускныя вечары. Сёлета навучанне завяршаюць больш за 13 400 адзінаццацікласнікаў.
Каля кожнай навучальнай установы будуць дзяжурыць супрацоўнікі міліцыі, а экіпажы ДАІ — на дарогах паблізу школ. Узмоцнены нарады ў парках, скверах і месцах масавага адпачынку, а таксама на буйных пляцоўках сталіцы, дзе для выпускнікоў арганізуюць танцавальна-забаўляльную праграму.
Напярэдадні супрацоўнікі правялі гутаркі з настаўнікамі і выпускнікамі пра асабістую і маёмасную бяспеку і наступствы парушэнняў грамадскага парадку.
У міліцыі нагадалі пра адміністрацыйную адказнасць за распіццё алкаголю ў грамадскіх месцах і з’яўленне ў стане ап’янення.