Мытня спыніла спробы правозу пестыцыдаў пад выглядам угнаенняў

Брэсцкая мытня раскрыла дзве спробы правезці ў Беларусь сродкі абароны раслін з Польшчы.

У абодвух выпадках людзі праходзілі праз зялёны калідор. У першым выпадку кіроўца аўтамабіля заліў сродкі абароны раслін у каністру ад цынкавага пазакаранёвага ўгнаення «OSD Cynknawozdolistny». Мытнікі ўстанавілі, што насамрэч у ёй быў пестыцыд.

У другім выпадку аналагічны трук паспрабавала выканаць пасажырка транспартнага сродку.

Распачаты адміністрацыйны працэс.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!