Иллюстративное фото.
У Баранавічах двухмесячны хлопчык трапіў у бальніцу з вострым атручэннем пасля таго, як маці накарміла яго сумессю, прыгатаванай на вадзе з чайніка з цытрынавай кіслатой. Як расказаў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Аляксандр Суходольскі, інцыдэнт адбыўся 6 чэрвеня, піша БелТА.
Паводле яго слоў, жанчына з дзіцем прыехала з-за мяжы ў госці да сваёй маці. Бабуля заліла ў чайнік цытрынавую кіслату для ачысткі ад накіпу, але не папярэдзіла пра гэта дачку. Тая, не ведаючы пра гэта, набрала ваду з чайніка для прыгатавання дзіцячай сумесі. Калі зразумела, што адбылося, выклікала хуткую дапамогу.
Дзіцяці своечасова аказалі медыцынскую дапамогу, яго жыццю і здароўю нічога не пагражае.