Фото: Sorin Gheorghita / Unsplash.com
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання абнавіла мінімальныя экспартныя цэны на сметанковае масла. Пастанова ведамства №12 ад 30 студзеня сёння апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу з 31 студзеня.
У адпаведнасці з ёй, зніжку на сметанковае масла атрымалі Ангола, Іарданія і Куба. Сметанковае масла тлустасцю 80% і больш у гэтыя краіны можа пастаўляцца не танней за 4,1 долара за кілаграм, у той час як базавая мінімальная цана на гэты прадукт для так званай далёкай дугі складае 4,5 долара за кілаграм.
Іншыя цэны на малочную прадукцыю і мяса не змяняліся.