Дзясяткі дамоў засталіся без ацяплення ў Віцебску пры −20°C
Фото: "Витебскэнерго"
У Віцебску з-за прарыву цеплатрасы дзясяткі жылых дамоў, дзіцячыя сады і вытворчыя будынкі засталіся без ацяплення і гарачай вады ў ноч з пятніцы на суботу. Сёння ноччу ў Віцебску чакаецца −18°C… −20°C.
У раёне вуліцы Горкага адбылася аварыя на ўчастку цеплавой сеткі дыяметрам 700 мм. Уцечку цепланосьбіта выявіў персанал Віцебскага раёна цеплавых сетак, паведамляе «Віцебскэнерга».
Ацяплення і гарачай вады няма па адрасах:
ж.д. па вул. 1-я Пралетарская, 3, 5, 7, 7-1, 12, 13, 15, 20, 17/2, 22;
ж.д. па вул. М. Горкага, 57, 57Б, 59А, 59Б, 61, 63, 65, 67/1;
ж.д. па вул. Вастрацова, 1, 3, 3-1, 5, 5-1, 7-1, 7-2, 9-1, 9-2, 11, 13;
ж.д. па вул. 4-я Прадзільная, 1, 3/30, 4, 5, 6/32;
ж.д. па вул. 2-я Пралетарская, 34;
ж.д. па вул. Ямская, 10, 10-1;
інтэрнат па вул. Горкага, 57А;
ч.ж.д. па вул. Ямская, 7А;
ч.ж.д. па вул. 4-я Пралетарская, 4;
д/сад №67 па вул. 4-я Пралетарская, 2;
д/сад №75 па вул. Вастрацова, 3А;
Дзіцячая школа мастацтваў №1 па вул. Горкага, 59Г;
СШ №23 па вул. Горкага, 61А;
Адміністрацыя Першамайскага р-на па вул. 1-я Пралетарская, 14;
ЧУП «МегаЕўратэкс» па вул. Горкага, 62;
«Дубль-МК» па вул. Горкага, 62-2б;
Вытворчы корпус ТАА «Рубікон» па вул. Горкага, 62Б;
Віц. абл. упраўленне Дзяржпрамнагляду па вул. Вастрацова, 2;
Водазабор №2 па вул. Горкага, 62;
ЖРЭТ г. Віцебска па вул. 1-я Пралетарская, 18;
Закон і парадак па вул. Горкага, 59;
Магазін №137 па вул. Вастрацова, 12;
Магазін №131 па вул. 1-я Пралетарская, 8;
Разліковы цэнтр №2 ЖРЭТ па вул. 1-я Пралетарская, 10;
Сацыяльна-педагагічны цэнтр па вул. 1-я Пралетарская, 16.
Рамонтныя работы будуць праводзіцца ўсю ноч. Гарачае водазабеспячэнне і ацяпленне плануецца аднавіць раніцай 31 студзеня.
«Увечары 30 студзеня была праведзена дэфектаўка пашкоджанага ўчастка, а таксама выкананыя земляныя работы і падрыхтоўчыя мерапрыемствы для арганізацыі ліквідацыі дэфекту з мэтай мінімізацыі часу адсутнасці цепланосбіта ў спажыўцоў. У раёне поўначы энергетыкі прыступілі да адключэння цеплазабеспячэння і падрыхтоўкі да правядзення зварачных работ па замене пашкоджанага ўчастка цеплавой сеткі», — паведамляе «Віцебскэнерга».