Паўночная Карэя накіруе ў Расію ракетнае падраздзяленне

Паўночная Карэя накіруе ў Расію ракетнае падраздзяленне. Яно мае шэсць пускавых установак і боезапас з 120 балістычных ракет. Пра гэта піша Reuters са спасылкай на ўкраінскую разведку.

Цяпер пры атаках на Украіну Расія робіць стаўку на балістычныя ракеты. Украінская СПА адчувае недахоп ракет-перахопнікаў, здольных збіваць балістычныя ракеты.

РФ з 2023 года ўжо выкарыстоўвае паўночнакарэйскія ракеты KN-23 для ўдараў па Украіне. Аднак прыцягненне падраздзялення з КНДР стане далейшым пашырэннем ваеннага супрацоўніцтва дзвюх краін.

Паводле інфармацыі ўкраінскай разведкі, падраздзяленне, у тым ліку 90 паўночнакарэйскіх вайскоўцаў, будзе размешчана ў Варонежскай вобласці.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!