Продажы BelGee ў Расіі знізіліся ў ліпені

На фоне рэкорду продажаў аўтамабіляў «БелДжы» ў Беларусі збыт беларускай маркі BelGee ў Расіі ўпершыню за апошнія два гады паказаў зніжэнне ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Паводле даных «Аўтастата», у ліпені ў Расіі было прададзена 4891 аўтамабіль BelGee, што на 24,9% менш, чым за аналагічны месяц 2025 года.

Разам з тым па выніках студзеня — ліпеня збыт BelGee ў Расіі вырас на 38,4% — да 33,7 тыс. аўтамабіляў.

Доля беларускай маркі на расійскім рынку ў ліпені склала 4,01%, а па выніках сямі месяцаў — 4,61%.

У дзясятку самых папулярных мадэляў на расійскім рынку трапіў абноўлены красовер BelGee X50+. У ліпені былі прададзеныя 2902 аўтамабілі гэтай мадэлі, а за сем месяцаў — 10 131 аўтамабіль.

Расійскі рынак новых легкавых аўтамабіляў за сем месяцаў вырас на 12,2% — да 730,7 тыс. адзінак. Лідзіруе на ім «Лада» (181,4 тыс. аўтамабіляў, -1,3% да мінулага года). Далей ідуць Haval (99,72 тыс., +29,5%), Tenet (76,55 тыс.) і Geely (45,25 тыс., +2,9%).

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!