Скрын відэа: ЗАО "Второй национальный телеканал"
Былы міністр інфармацыі і дырэкцыі тэлеканала АНТ Марат Маркаў сёння прызначаны міністрам культуры Беларусі.
Марат Маркаў нарадзіўся ў 1969 годзе на поўдні БССР, у горадзе Лунінцы. Па паходжанні ён грузін, сваякі жывуць у Грузіі. З 2017 года ён займаў пасаду гендырэктара дзяржаўнага тэлеканала АНТ.
У 2020 годзе Маркаў запусціў уласнае прапагандысцкае шоу — праграму «Марков. Ничего личного».
Актор тэатра і кіно Руслан Чарнецкі прабыў на сваёй пасадзе 15 месяцаў, застаўшыся ў гісторыі адыёзнымі выказваннямі пра «нашу агульную з Расіяй культурную прастору».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram