Фото: БВФБ
У сістэме Беларускай валютна-фондавай біржы пачалося дадатковае размяшчэнне 409-га выпуску дзяржаўных аблігацый, намінаваных у беларускіх рублях. Яно будзе праходзіць па 23 снежня 2026 года, паведамілі ў Мінфіне.
На гэтым тыдні Мінфін правёў аўкцыён па размяшчэнні дадзенага выпуску, аднак былі рэалізаваныя каштоўныя паперы ўсяго на 10 млн рублёў. Па аблігацыях вызначылі стаўку пастаяннага даходу ў 9% гадавых.
Да дадатковага размяшчэння даступныя аблігацыі наміналам 1000 рублёў на агульную суму 60 млн рублёў.
Яны павінны быць пагашаныя 14 ліпеня 2028 года.