Reform.news

Мінфін Беларусі хоча прыцягнуць ад фізічных асоб 50 млн долараў

Рэдакцыя Reform.news · 1 верасня 2026, 11:48

https://reform.news/be/minfin-belarusi-hocha-prycjagnuc-ad-fizichnyh-asob-50-mln-dolara/

Міністэрства фінансаў Беларусі анансавала пачатак размяшчэння дзяржаблігацый на прад’яўніка 11-га і 12-га выпускаў. Яны намінаваныя ў доларах і адрасаваныя фізічным асобам, як рэзідэнтам, так і нерэзідэнтам. Каштоўныя паперы будуць даступныя ў “Беларусбанку” і “Белаграпрамбанку” з 10 верасня.

  • Аб’ём 11-га выпуску складае 23 млн долараў, намінал адной аблігацыі – 1000 долараў.
  • Аб’ём 12-га выпуску складае 27 млн долараў, намінал адной аблігацыі – 5000 долараў.

Астатнія параметры выпуску аднолькавыя:

  • тэрмін абарачэння – 2 гады
  • стаўка – 2,7% гадавых.

Нагадаем, у жніўні Мінфін не змог размясціць чарговы выпуск аблігацый на БВФБ. Аўкцыён па размяшчэнні быў прызнаны такім, што не адбыўся. Да гэтага Мінфін ужо рэалізаваў два доларавыя выпускі дзяржаблігацый агульным аб’ёмам у 100 млн долараў. Стаўка па іх склала 2,9% гадавых. Акрамя таго, былі выпушчаныя інтэрнэт-аблігацыі для фізічных асоб на 50 млн долараў.

Рэклама

Пакінуць адказ