Лодка з людзьмі перакулілася на Чыгірынскім вадасховішчы
Рэдакцыя Reform.news · 17 кастрычніка 2026, 15:06
https://reform.news/be/lodka-z-ljudzmi-perakulilasja-na-chygirynskim-vadashovishchy/На Чыгірынскім вадасховішчы ў Быхаўскім раёне ратавальнікі МНС дапамаглі мужчыну, які апынуўся ў вадзе прыкладна за 100 метраў ад берага. Яго шпіталізавалі.
Як паведамілі ў МНС, здарэнне адбылося ўвечары 16 кастрычніка каля вёскі Чачэвічы. Мужчына знаходзіўся ў выратавальнай камізэльцы і трымаўся за гумовую лодку, але не мог самастойна забрацца ў яе або дабрацца да берага.
Ратавальнікі з дапамогай спецыяльнай дошкі даставілі мужчыну на бераг і перадалі медыкам.
Высветлілася, што мужчына катаўся на лодцы разам з трыма знаёмымі. Падчас дазапраўкі лодка перакулілася, і ўсе чацвёра апынуліся ў вадзе. Трое змаглі самастойна выбрацца на бераг, чацвёртаму спатрэбілася дапамога ратавальнікаў.

