Расійскі самалёт, падобны на Ан-12, заўважылі над Гомелем
Рэдакцыя Reform.news · 17 кастрычніка 2026, 14:54
https://reform.news/be/rasijski-samaljot-padobny-na-an-12-za-vazhyli-nad-gomelem/Днём 16 кастрычніка над Гомелем зноў заўважылі расійскі ваенна-транспартны самалёт, падобны на Ан-12, піша “Флагшток”. На авіяцыйных анлайн-сэрвісах борт не адлюстроўваўся, афіцыйная інфармацыя пра рэйс адсутнічае.
Адзначаецца, што падобны самалёт ужо прылятаў у Гомель 13 кастрычніка. Магчымая мэта палёту невядомая.
“Магчыма, яго прылёт звязаны з забеспячэннем расійскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў Зябраўцы (Гомельскі раён) або Вялікім Бокаве (Мазырскі раён)”, – піша рэсурс.
