Міліцыя затрымала жыхара Гомеля, які гандляваў візамі

Прэс-служба МУС паведаміла аб затрыманні жыхара Гомеля, які наладзіў канал легалізацыі мігрантаў.

Паводле інфармацыі МУС, затрыманаму 30 гадоў. Ён сам прыехаў у Беларусь з Цэнтральнай Азіі. Мужчына валодаў кампаніяй, якая займаецца пасажырскімі перавозкамі. Ён таксама пашырыў сферу дзейнасці на пашыў адзення.

“З мэтай прыцягнення швачак на фіктыўную вытворчасць афармляў заведама падробленыя дакументы для замежнікаў і падаваў іх у дзяржаўныя ўстановы.

Такім чынам фігурант забяспечыў выдачу ўязных віз 20 мігрантам. З кожнага браў па 300 долараў. Яны прыбылі ў Беларусь і пражывалі ў арандаваных кватэрах, не працавалі, маючы намер трапіць у краіны Еўрасаюза”, – распавялі ў МУС.

Мужчыну затрымлівалі пры сілавой падтрымцы АМАПа. Узбуджана крымінальная справа.

Кліенты затрыманага прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Большасць з іх самастойна пакінулі Беларусь або былі дэпартаваныя. Некалькі чалавек застаюцца ў ІЧУ.

Выява: МУС
Выява: МУС
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!