Кіраўнікі Еўрасавета і Еўракамісіі прыбылі ў Кіеў

Старшыня Еўрасавета Антоніу Кошта і кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен прыбылі ў Кіеў. Іх візіт прымеркаваны да 4-й гадавіны пачатку поўнамаштабнага ўварвання. 24 лютага 2022 года расійскія войскі пачалі ўварванне ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі.

“У Кіеве ў дзясяты раз з пачатку вайны. Каб пацвердзіць, што Еўропа непахісна падтрымлівае Украіну — фінансава, ваенна і на працягу гэтай суровай зімы. Каб падкрэсліць нашу нязменную прыхільнасць справядлівай барацьбе Украіны. І каб паслаць выразны сігнал як украінскаму народу, так і агрэсару: мы не адступім, пакуль не будзе адноўлены мір. Мір на ўмовах Украіны”, – заявіла Урсула фон дэр Ляен.

“Чатыры гады несправядлівай агрэсіўнай вайны. Чатыры гады непахіснай украінскай мужнасці. Чатыры гады нязменнай падтрымкі з боку Еўропы. Адзіная агульная мэта: забяспечыць справядлівы і трывалы мір ва Украіне. Вось чаму мы сёння тут, у Кіеве”, – пракаментаваў пачатак візіту Кошта.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!