Мігранты не спрабуюць парушыць беларуска-польскую мяжу ўжо тыдзень
Рэдакцыя Reform.news · 9 снежня 2025, 10:21
https://reform.news/be/migranty-ne-sprabujuc-parushyc-belaruska-polskuju-mjazhu-zho-tydzen/Польская Памежная ахова на працягу тыдня рапартуе пра нулявую статыстыку спробаў парушэння мігрантамі мяжы з боку Беларусі. У зводцы за 8 снежня паведамляецца, што спробаў не было.
Апошні раз польскія памежнікі рэгістравалі спробы парушэння мяжы 1 снежня. Тады паведамлялася пра тры спробы.
Літва ў панядзелак таксама не зарэгістравала спробаў парушэння мяжы. Латвійскія памежнікі праінфармавалі пра шэсць выпадкаў.
