Изображение: news.by
Расійскі бізнесмен Дзмітрый Мазепін, які на мінулым тыдні сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам, збіраецца стварыць у Беларусі прадпрыемства. Яно будзе займацца выпускам водарастваральных угнаенняў. Паводле яго слоў, адпаведная дамоўленасць ужо ёсць з прэм’ер-міністрам Аляксандрам Турчыным.
“Мы з прэм’ер-міністрам дамовіліся, што пабудуем невялікі завод, які будзе вырабляць водарастваральныя ўгнаенні. Завод будзе пабудаваны на базе Гомельскага хімічнага завода, а гэтыя ўгнаенні — спецыяльныя ўгнаенні, якія выкарыстоўваюцца ў цяпліцах. На працягу двух гадоў мы, кампанія “Уралхім”, будзем інвеставаць і пабудуем гэтае прадпрыемства”, — сказаў Мазепін. Яго заява была паказана ў эфіры беларусскага тэлебачання ў нядзелю.
На мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка, вітаючы Мазепіна, казаў, што сустракаецца з ім па прапанове Турчына.
Пасля сустрэчы расійскі бізнесмен заявіў, што хоць і не кіруе “Уралкаліем”, аднак застаецца акцыянерам кампаніі, таму з Лукашэнкам у тым ліку абмяркоўваліся бізнес-пытанні.