Фото: t.me/gaiminsk
Маршрутка з пасажырамі сутыкнулася з Porsche на мінскім праспекце Незалежнасці, паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Інцыдэнт адбыўся сёння ўдзень паблізу будынка №25, недалёка ад станцыі метро “Кастрычніцкая”.
38-гадовы кіроўца электрамабіля Porsche пры перабудове не пераканаўся ў бяспецы манеўру і сутыкнуўся з маршрутным таксі Mercedes. Чатырохгадовую пасажырку маршруткі агледзела брыгада “хуткай”. Ад шпіталізацыі дзяўчынкі яе бацькі адмовіліся. Кіроўцы транспартных сродкаў і іншыя пасажыры маршруткі ў дапамозе медыкаў не мелі патрэбы.
На месцы працавалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Ленінскага РУУС Мінска.