Андрей Сибига. Фото: МИД Украины
Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга паведаміў пра запланаваны візіт кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святланы Ціханоўскай у Кіеў. Пра гэта ён паведаміў падчас анлайн-сустрэчы з журналістамі, піша «Інтэрфакс-Украіна».
«Украіна падтрымлівае кантакты з прадстаўнікамі дэмакратычных сіл Беларусі. І адным з лідараў гэтых прадстаўнікоў з’яўляецца спадарыня Ціханоўская. І мы будзем вітаць яе ў Кіеве, таму што для нас важна падтрымліваць сувязі з беларускім народам», – сказаў ён.
Сібіга таксама падкрэсліў, што для Украіны важна, каб Беларусь «не ператварылася ў бяспраўную правінцыю ў Расіі».
«Мы ведаем, чым гэта заканчваецца», — дадаў ён.