Фото: unsplash.com
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі выявіла выпадкі павышэння цэн на свініну і мяса буйной рагатай жывёлы без узгаднення з Камісіяй па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце міністраў.
Паводле інфармацыі ведамства, гаворка ідзе больш чым пра 20 арганізацый Віцебскай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей, якія рэалізавалі мясную прадукцыю з парушэннем устаноўленага парадку цэнаўтварэння на агульную суму 1,3 млн рублёў.
У міністэрстве нагадалі, што пастановай Савета міністраў №713 забаронена павышаць цэны на малако-сыравіну, свіней і буйную рагатую жывёлу, якія пастаўляюцца для перапрацоўкі, без адпаведнага ўзгаднення.
Сельгасвытворцам выдалі прадпісанні аб ліквідацыі парушэнняў. Пасля праверак цэны прывялі ў адпаведнасць з устаноўленымі патрабаваннямі. У дачыненні да вінаватых склалі пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях. Да парушальнікаў таксама ўжылі меры адміністрацыйнага пакарання.