Акаўнт Маргарыты Ляўчук у Threads прызналі «экстрэмісцкім» у Беларусі

Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Сярод іншага ў яго ўключылі акаўнт у Threads беларускай спявачкі Маргарыты Ляўчук, якая жыве ва Украіне. Адпаведнае рашэнне 19 жніўня прыняў суд Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці.

Таксама ў пералік унеслі сайт Dev.by, Telegram-канал «dev.by: главные ИТ-новости Беларуси» і боты @devby_insight_bot і @hello_devby_bot. Рашэнне вынес суд Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці 18 жніўня.

Акрамя таго, “экстрэмісцкімі матэрыяламі” прызнаныя рэсурсы альянсу «Зялёная Беларусь» у YouTube, а таксама яго сайт, Telegram-канал і старонкі ў Threads, Instagram і TikTok.

Абноўлены пералік таксама папоўнілі:

  • брашура «Anastasia Kuhta Love is…» і лагатып «Анархічнага чорнага крыжа Беларусь»;
  • старонка @polesye_media у Threads;
  • Instagram-акаўнты chrysalismagazine, diya__info, homel_region, future_belarus, diana_kukisheva (D I A N A), «Николай Лепешко»;
  • TikTok-акаўнты «ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!», @kolianikatia, @krocolila і @polesye_media;
  • Telegram-каналы “Смяротнае пакаранне ў Беларусі, “Можем объяснить”, “Соловьиный Помёт”, “НОС”.

Нагадаем, у Беларусі абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца для пераследу апанентаў Лукашэнкі і іншадумства ў цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!