Лукашэнка падпісаў указ аб “памілаванні” Наталлі Левай

Палітвязынка, ілюстратарка з Брэста Наталля Левая выйшла на волю па “памілаванні”. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

“Гэта рашэнне прынята кіраўніком дзяржавы зыходзячы з прынцыпаў гуманнасці і з улікам жыццёвай сітуацыі асуджанай (жанчына цяжарная). Прымалася да ўвагі яе асабістае зварот да прэзідэнта з хадайніцтвам аб памілаванні, дзейнае раскаянне і паводзіны падчас адбывання пакарання”, — заявіў ў яго прэс-службе.

У ліпені 2024 года Брэсцкі абласны суд прыгаварыў Наталлю да 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму і штрафу ў 40 тысяч рублёў. Наталлю прызналі вінаватай па наступных артыкулах крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 361-1 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 2 арт. 361-3 (фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях) і арт. 361-2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (арт. страціў сілу ў 2021-м)).

У красавіку 2025 года АНТ паказала прапагандысцкі сюжэт пра затрыманні за ахвяраванні, у тым ліку Наталлі.

У студзені 2026 года стала вядома, што Наталля зацяжарыла ў калоніі пасля спаткання з мужам, роды чакаюцца ў сакавіку.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!