Скриншот видео
Аляксандр Лукашэнка адправіў міліцыю і дзяржкантроль правяраць спартыўныя клубы. Пра гэта расказала па выніках сённяшняй нарады віцэ-прэм’ер Наталля Пяткевіч.
Да гэтага, паводле яе слоў, КДК правяраў ЗАТ “Хакейны клуб “Дынама-Мінск”.
“У выніку праверкі было дакладзена пра шэраг сур’ёзных недахопаў, якія не застаюцца без увагі кіраўніка дзяржавы. У гэтай сувязі было даручана Камітэту дзяржаўнага кантролю і Міністэрству ўнутраных спраў праверыць у цэлым спартыўныя клубы ў нашай краіне.
Для таго, каб сродкі, якія накіроўваюцца на спорт, сродкі дзяржаўнай падтрымкі (гэта значыць мэтавыя сродкі) ішлі на спорт, а не на нейкія іншыя патрэбы, не звязаныя са спортам, у тым ліку для задавальнення нейкіх гаспадарчых патрэб”, — патлумачыла Пяткевіч.