Літоўскія памежнікі вылавілі два цыгарэтныя плыты з Нёмана

Літоўскія памежнікі з Друскінінкая вылавілі ў Нёмане два цыгарэтныя плыты. Кантрабандысты спрабавалі пераправіць праз мяжу 2800 пачак цыгарэт на суму 14,5 тыс. еўра.

Плыты былі замаскіраваныя пад ільдзіны. Іх заўважылі праз сістэмы відэаназірання. Аб’екты занадта правільнай формы падаліся памежнікам падазронымі. На кацеры яны перахапілі абодва плыты. У іх знаходзіліся цыгарэты NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі.

Вядзецца расследаванне.

Фота: VSAT
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!