Фото: VSAT
Літоўскія памежнікі пасадзілі дрон з кантрабанднымі цыгарэтамі з Беларусі. Інцыдэнт адбыўся ў Варэнскім раёне каля населенага пункта Дубас.
Патрульныя пачулі ў цемры характэрны гук, а затым выявілі дрон з дапамогай цеплавізійнай камеры і ўжылі сродкі супраць беспілотнікаў. Дрон упаў.
Беспілотнік перавозіў 1000 пачкаў цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі.
З пачатку года літоўская памежная служба перахапіла ўжо 11 беспілотнікаў з кантрабандай.