Reform.news

«Лепшы архівіст Беларусі-2020» зрабіў палітычны данос, а потым сам трапіў пад рэпрэсіі — «Наша Нiва»

Рэдакцыя Reform.news · 9 студзеня 2026, 22:55

https://reform.news/be/lepshy-arhivist-belarusi-2020-zrabi-palitychny-danos-a-potym-sam-trapi-pad-rjeprjesii-nasha-niva/

Уладзімір Монзуль, прызнаны ў 2020 годзе лепшым архівістам Беларусі, зрабіў у міліцыю палітычны данос, а ў 2025 годзе яго самога судзілі па палітычных артыкулах, высветліла «Наша Нiва».

Монзулю 36 гадоў. Ён вучыўся на гістфаку БДУ, скончыў магістратуру і аспірантуру. З 2017 года працаваў у Нацыянальным архіве, стаў намеснікам загадчыка аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм. У 2020 годзе стаў пераможцам конкурсу «Лепшы архівіст Беларусі».

19 кастрычніка 2020 года Монзуль паведаміў у міліцыю пра ўлётку з заклікам да ўсебеларускай забастоўкі, якую ўбачыў на дошцы аб’яў дома па вуліцы Бачылы.

У 2025 годзе яго судзілі па артыкулах аб садзейнічанні «экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК) і распальванні варожасці (ч. 1 арт. 130 КК). Справу разглядаў Брэсцкі абласны суд. Монзуль атрымаў «хатнюю хімію». Падрабязнасці справы невядомыя.

Таксама вядома, што пасля сакавіка 2025 года Монзуля звольнілі з Нацыянальнага архіва.

Рэклама

Пакінуць адказ