Латвійскія памежнікі вылавілі ў Дзвіне трактарныя шыны з цыгарэтамі

Дзяржпагранслужба Латвіі паведаміла пра перахоп партыі кантрабандных цыгарэт. Інцыдэнт адбыўся ў пятніцу.

Памежны нарад у раёне Піедруі заўважыў падазроны аб’ект у Дзвіне. У выніку з ракі былі вылаўлены дзве трактарныя шыны. Пры іх аглядзе былі выяўлены больш за 66 тыс. цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі.

Трэба адзначыць, што рачны канал кантрабандысты таксама актыўна выкарыстоўваюць на мяжы Беларусі і Літвы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!