Латвійскую мяжу спрабавалі перайсці больш за сотню мігрантаў

Латвійскія памежнікі ў аўторак, 14 красавіка, зарэгістравалі 108 спроб парушэння мяжы. Гэта адзін з самых высокіх сутачных паказчыкаў у гэтым годзе.

Літоўская Служба аховы дзяржмяжы паведаміла пра 17 парушальнікаў.

Польскія памежнікі зноў не сутыкнуліся са спробамі парушэння мяжы. Нагадаем, на польскай мяжы выключэннем быў панядзелак, калі яе спрабавалі перайсці 8 чалавек з боку Беларусі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!