Рита Гатих. Фото: КС
Каардынацыйная Рада абрала шостага чальца дэлегацыі КР у Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ). Слуханні прайшлі 14 студзеня.
Свае кандыдатуры вылучылі Таццяна Мартынава (фракцыя «Хопіць баяцца»), Рыта Гаціх (фракцыя «Каманда Латушкі і рух “За свабоду”»), Таццяна Хоміч (фракцыя «Беларусы»).
Па выніках рэйтынгавага галасавання перамагла Рыта Гаціх, набраўшы 64 балы, паведамляе прэс-служба КР.
Такім чынам, дэмакратычныя сілы ў ПАСЕ прадстаўляюць: Аляксандра Мамаева (кіраўніца дэлегацыі), Павел Латушка, Павел Церашковіч, Маргарыта Ворыхава, Валерый Мацкевіч і Рыта Гаціх.