Фото: Reform.by
Беларуская чыгунка паведаміла пра часовае змяненне графіка руху цягнікоў на ўчастку Мінск — Асіповічы 4 і 5 жніўня. Прычынай называецца планавы рамонт чыгуначнага моста на перагоне Пухавічы — Талька.
У гэтыя дні частка цягнікоў міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній будзе курсіраваць паводле змененага раскладу і маршруту, а некаторыя рэйсы адменяць.
Так, 4 жніўня адмяняюцца цягнікі №708 і №740 Мінск — Гомель, а таксама №715 Гомель — Мінск. 5 жніўня не будуць курсіраваць цягнікі №707 і №755 Гомель — Мінск, а таксама №716 і №622 Мінск — Гомель. Акрамя таго, 4 жніўня адменяць бесперасадачныя вагоны Гомель — Гродна — Гомель.
Шэраг цягнікоў зменіць маршрут і расклад:
4 жніўня:
5 жніўня:
Акрамя таго, цягнік №876 Мазыр — Мінск адправіцца з Мазыра ў 7.57 і прыбудзе ў Мінск у 12.27, а цягнік №757 Гомель — Мінск адправіцца з Гомеля ў 9.52 (замест 7.28) і прыбудзе ў сталіцу Беларусі ў 13.44.
Для забеспячэння перавозкі пасажыраў БЧ прызначыць дадатковыя цягнікі паміж Мінскам і Гомелем, а таксама паміж Гомелем і Асіповічамі.
4 жніўня:
У названыя дні на ўчастку Мінск — Асіповічы цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа таксама будуць курсіраваць паводле змененага раскладу і маршруту, а асобныя з іх будуць адменены.
На ўчастку Пухавічы — Талька паміж асобнымі цягнікамі будзе арганізаваная дастаўка пасажыраў аўтобусамі па дзеючых чыгуначных білетах.