14 дамоў засталіся без ацяплення ў Гомелі

В Гомелі з-за аварыі на цепласетцы 14 жылых дамоў засталіся без ацяплення. Тэмпература ў Гомелі цяпер складае –16°С.

Ацяплення няма па адрасах: вул. Уладзімірава, 11, 9, 1, 3, 7, 5, 15, 13, вул. Мінская, 16, 18, 24, 22, 20, 26.

Авария адбылася на цэнтральным цеплавым пункце (ЦТП) на вуліцы Мінскай у 16:40. Гарадскія ўлады абяцаюць падаць цяпло ў дамы праз гадзіну.

«Праводзіцца рамонт засаўкі па ацяпленні ў ЦТП. На ліквідацыі аварыйнай сітуацыі працуе брыгада ГП „Гомельаблцепласетка“. Арыентыровачны час ліквідацыі — 17.40», — паведаміў у тэлеграм-канале старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!