Earthmovers clear the debris of flash flooding in Nepal's Nuwakot district, Thursday, Aug. 27, 2026. (AP Photo/Niranjan Shrestha)
У выніку апоўзня і паводкі, якая адбылася пасля яго, у памежжы Непала і Кітая зніклымі без вестак лічацца ўжо больш за 1300 чалавек, уключаючы 700 замежнікаў.
Як паведамляе Reuters са спасылкай на непальскія ўлады, загінулі 165 чалавек, зніклымі без вестак лічацца 826 чалавек, у тым ліку каля паўтысячы замежных турыстаў: 177 грамадзян Індыі, 63 грамадзяніны ЗША, 34 – Аўстраліі, 33 – Вялікабрытаніі, 25 – Канады.
Паводле інфармацыі кітайскіх уладаў, у Тыбеце ў выніку прыроднай катастрофы зніклымі без вестак лічацца 558 чалавек, у тым ліку 260 замежнікаў.
У чацвер раніцай непальская армія з дапамогай верталётаў выратавала больш за 100 чалавек з раёнаў, якія пацярпелі ад паводкі. Прынамсі восем замежных грамадзян былі дастаўлены па паветры ў сталіцу краіны.
Целы некаторых загінулых былі знойдзены прыкладна за 100 км ніжэй па цячэнні ад зоны бедства.